Больш інфармацыі

Агулам

[http://www.gnu.org/philosophy/ ] — філязофія свабодных праграм на сайце праекта GNU. Шмат артыкулаў аднаго з заснавальнікаў руху Рычарда Столлмана. Для ключавых праграмных тэкстаў ёсьць пераклады, але любы дадатковы перакладчыцкі ўнёсак будзе дарэчы.

[http://lafox.net/docs/Hacker-HOWTO.html ] — цікавы дакумэнт "Як стаць хакерам" (RU.KOI8).
Клясычны тэкст не толькі тлумачыць памылковасьць мэдыйных спэкуляцыяў з выразам "хакер", але й дае цікавыя ўводзіны ў культуру тых, хто стварае свабодныя праграмы.

[http://creativecommons.org ] — свабоднае ліцэнзаваньне мастацкіх твораў

Міграцыя на свабодныя праграмы

Базавы падручнік па GNU/Linux — арыгінал брашуры для нетэхнічных пачаткоўцаў (магчыма, патрабуе "даводкі" і далейшага спрашчэньня).

Менска-беларуская :) сетка распаўсюджвальнікаў GNU/Linux.

Найбольш папулярныя зараз у Беларусі дыстрыбутывы (вэрсыі) GNU/Linux:

  • Debian — найбольшы аб'ём, стабільныя праграмы. Рэкамендуецца людзям, што больш-менш прафэсыйна працуюць з кампутарамі, і хочуць паглыбіць свой досьвед у накірунку свабодных праграмаў.
  • Ubuntu — спрошчаны і ўпрыгожаны варыянт Debian. Адаптаваны для нетэхнічных карыстальнікаў інтэрфэйс, файная падтрымка жалеза, мажлівасьць працаваць з сыстэмай у рэжыме LiveCD (загрузка без усталяваньня). Рэкамендуецца нетэхнічным карыстальнікам.
  • Gentoo Рэкамендуецца людзям, што больш-менш прафэсыйна працуюць з кампутарамі, і хочуць паглыбіць свой досьвед у накірунку свабодных праграмаў.

Свабодныя аналягі несвабодных праграм — у дапамогу тым, хто пачынае міграцыю з Windows на GNU/Linux (спадзяюся, будзе карысна і тым хто спрабуе міграваць з несвабоднага win-софту на свабодны win-soft, без змены апэрацыйнае сыстэмы). Увага! Табліца дастаткова даўняя (напрыклад, у ёй няма нават Firefox). Хто знойдзе больш сьвежую вэрсыю — замяніце спасылку!

Людзям у гальштуках (троху аффтопік для гэтага сайту, але… :) )

Р. Столлман. Почему школам следует использовать только свободные программы

М. Отставнов. Свободные программы и системы в школе

Unless otherwise stated, the content of this page is licensed under Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 License