Што такое свабодныя тэхналёгіі?
"Свабодныя тэхналёгіі" — не зьяўляюцца ўстойлівым выразам.
У межах гэтага сайту прапаноўваецца называць так тэхналёгіі і формы грамадзкіх стасункаў, што спрыяюць абмену любымі інфармацыйнымі прадуктамі, які не абмяжоўвае чатыры свабоды карыстальніка:
- свабода выкарыстоўваць прадукт для любой мэты
- свабода вывучаць, як прадукт працуе і зьмяняць яго для сваіх мэтаў
- свабода распаўсюджваць копіі прадукта
- свабода ўдасканальваць прадукт і распаўсюджваць удасканаленыя версіі на карысьць грамадзтва
Больш падрабязна пра юрыдычныя, філязёфскія і тэхнічныя аспэкты свабодных тэхналёгіяў распаведзена на прыкладзе руху за свабодныя праграмы ў артыкуле "Што такое свабодны софт?"
Прыватны погляд на свабодныя тэхналёгіі ў кантэксьце эканомікі выкладзены ў артыкуле "Эканоміка інфармацыйных тэхналёгіяў"
page revision: 3, last edited: 21 Sep 2007 14:32